Home
vada
ПрайдзіСвет - прайдзі тэст!
ПрайдзіСвет
Кінаквіз “Экранізацыя як пераклад”
мой вынік – 18 з 35
Вы добра такі начыталіся і наглядзеліся розных кніжак і фільмаў. Можа, час ужо здымаць экранізацыі?
Прайдзі Тэст!

Sep. 2nd, 2007

  • 12:57 PM
viera
… Між іншым, долю мы выбіраем самі, а лёс нам наканаваны мовай. Якая мова – такі і лёс. (Валянцін Акудовіч).
І іншыя словы тут залішнія...

Выгук зь цемры...

  • Sep. 2nd, 2007 at 2:30 AM
Джэйкаб Эпстайн. Першапачатковае
Адзін ліхтар сьвеціць праз шыбу... Але й сьвет яго разыходзіцца ў два розныя бакі і ў дзьве тоненькія нябесныя сьцяжынкі. Выбар пайсьці направа ці налева - гэта толькі пачатак...
Гэтак я настройваю сябе на заўтрашні, дакладней, сёньняшні дзень. Ледзьве не кожная нядзеля пачынаецца з лічбавай магіі, якая дае адказ: ці прыдатны дзень, каб пачаць нешта зьмяняць у сваім жыцьці...
Не, нічога каласальнанага не прадугледжваецца. Проста хочацца адысці ад развальваньня, шызанутасьці, пустога праседжваньня і на час ад унутраных калупаньняў...

Здаецца... не, атрымліваецца, што я жыву мінулым і марамі ў будучыню. Але ж вярнуць я не магу сябе колькі год таму...

Напэўна, я не майстра, каб зьляпіць ці склеіць падбітую душу ці разваленае цела... А можа мне проста час ісьці на пенсію...

Вось, і на табе...

  • Mar. 25th, 2007 at 8:33 PM
vada
Тэст - такая рэч, што ён альбо заніжае твой узровень самаацэнкі, альбо яго завышае. А што ж мне абраць?..

Вы состоите из - 10% глупости, 40% сексуальности и 50% ума
Пройти тест
vada
Някепскае месца для супакою душы. Сярэдзіны вякоў... Адно, могуць падумаць, што ведзьмачка...і разьбірацца ня будуць... і захочуць сагрэць... бо ў тым пакоі, напэўна, зімна... але я люблю халодок... і саграваюць няхай другія... і па-іншаму...

Незалежнасьць - гэта...

  • Mar. 10th, 2007 at 6:29 PM
viera
Незалежнасьць - гэта калі ты зьявісься на сьвет у радзільні, дзе няма сама стэрыльных на зямлі прусакоў, затое ёсьць аднаразовыя шпрыцы й пялюшкі.
Незалежнасьць - гэта калі твой бацька пойдзе ў ЗАГС, каб атрымаць дакумент, што ты сапраўды нарадзіўся і што цябе назвалі ў гонар дзеда Рыгорам, і кабета, якая сядзіць там, спакойна выпіша яму гэты дакумент, а ня выцягне са стала «Справочник личных имён народов СССР» і ня будзе, размахваючы ім, гістэрычна тлумачыць твайму бацьку, што ён можа без праблем назваць сына Файзулой ці нават Мамаем, а вось Рыгорам - ня можа, бо такога імя проста не існуе ў прыродзе (а существует нормальное человеческое имя Григорий).
Незалежнасьць - гэта калі ты пойдзеш у школу і цябе будуць вучыць на тваёй мове (а дзяўчынку Гражынку, якая падабалася табе ў дзіцячым садзе, - на яе мове, а твайго суседа хлопчыка Мішу, тату якога завуць Ісакам, - на ягонай, а другога твайго суседа хлопчыка Алёшу, бацькі якога прыехалі сюды, бо ў іхнім горадзе на Волзе, каб купіць малому малака, трэба займаць чаргу а пятай гадзіне раніцы, - на ягонай). Цябе будуць вучыць на тваёй мове, і дзеля гэтага тваім тату й маме ня трэба будзе ўсё лета зьбіраць па кватэрах заявы бацькоў, якія не тое каб не хацелі вучыць сваіх дзетак так, як твае тата й мама, а проста ніколі пра гэта ня думалі, бо вырасьлі пры інтэрнацыяналізьме. І гэтыя заявы не трэба будзе губляць тры разы дырэктару й два - сакратарцы, і першы верасьнёвы дзень ты не пачуеш на ўрачыстай лінейцы, што «год от года хорошеет материально-техническая база нашей школы», а прыйшоўшы ў сваю клясу не даведаесься, што дзякуючы няўхільнаму клопату партыі й ураду, у вас на ўсю клясу толькі адзін лемантар і дзьве «матэматыкі» на роднай мове.
Незалежнасьць - гэта калі твая дружына ня будзе змагацца за права насіць імя Паўліка Марозава ці Аляксандра Мясьнікова, бо ўсе вы цудоўна ведаеце, як любіў свайго татку Паўлік і як любіў беларусаў Мясьнікоў.
Незалежнасьць - гэта калі ты будзеш студэнтам і на лекцыі па вышэйшай матэматыцы твой смуглявы раўналетак з Мадагаскару, які вучыцца за грошы сваёй, а не тваёй краіны, нахінецца да цябе і запытае, што значыць слова «імавернасьць», і ты па-французку растлумачыш яму.
Незалежнасьць - гэта калі ты будзеш служыць у войску не далей за памежны горад ці вёску твае зямлі, затое табе ніколі не загадаюць фарбаваць траву і прыбіраць тэрыторыю «вот от сюда и до обеда». У нядзелю ты зможаш прыехаць да бацькоў ці да свае дзяўчыны, затое ніхто не назаве цябе «бульбашом», а твайго сябра - «черножопым» за тое, што вы думаеце й гаворыце ў сьне па-свойму, і выдатнікі баявой і палітычнай падрыхтоўкі ня будуць у працэсе гэтай падрыхтоўкі рабіць табе «велосипед», і табе ніколі не загадаюць гастрыць сапёрную рыдлёўку, каб акапацца ў Баку ці ў Тбілісі.
Незалежнасьць - гэта калі твая дзяўчына кажа, што хоча на выходныя ў Вену, і ты з чыстым сумленьнем абяцаеш ёй, што ў суботу вы вып'яце кавы насупраць палацу Шонбрун, і ведаеш, што перад вашай вандроўкаю ніхто не будзе высьвятляць у цябе, ці быў ты ў дзяцінстве жыдом, а таксама, ці быў ты раней за мяжою і калі вярнуўся адтуль, дык зь якой мэтаю.
Незалежнасьць - гэта калі на Дзяды, у Дзень памяці продкаў, ты ідзеш на могілкі й ведаеш, што паставіш сьвечку й пакладзеш кветкі, а ня станеш удзельнікам выпрабаваньня балёнчыкаў з нэрвова-паралітычным газам ці новае мадэлі гумовага дручка.
Незалежнасьць - гэта калі твой сын прынёс са школы пяцёрку па гісторыі і ты хваліш яго за гэтую пяцёрку, бо ведаеш, што ён атрымаў яе не па тым прадмеце, дзе вучаць пра Лядовае пабоішча і перамогу калектывізацыі, а па тым, дзе вучаць пра Грунвальдзкую бітву, якая ўратавала твой народ ад сьмерці, і кажуць праўду пра тую ўладу, што растраляла твойго дзеда й задушыла голадам тваю бабулю.
Незалежнасьць - гэта калі да цябе завітае сьпявак зь Ню-Ёрку, і ты вып'еш зь ім добрую чарку вішнёўкі, і пасьля ветлівыя дзяцькі ў цывільным не запрапануюць табе падрабязна напісаць, дзе й што вы пілі й каго пры гэтым лаялі.
Незалежнасьць - гэта калі ты пазбаўлены магчымасьці пачуць, як твой прэзыдэнт вучыць з экрану суайчыньнікаў: «Хто как хаціт, той так і гаварыт», бо твой прэзыдэнт - чалавек пісьменны і хоць адну мову ўсё ж ведае.
Незалежнасьць - гэта калі з тэлеперадач і газэт раптам зьнікаюць лісты нястомна-таямнічых вэтэранаў і вусьцішныя паведамленьні пра нацыяналістаў і экстрэмістаў з народных франтоў, якія нават ў начы ня сьпяць, а распальваюць паміж табой, Алёшам і Мішам, тату якога звалі Ісакам, а таксама Гражынаю, якая даўно ўжо твая жонка, міжнацыянальную варожасьць, каб учыніць сярод вас крывавую разьню й пусьціць пад адхон цягнік перабудовы.
Незалежнасьць - гэта калі ніхто ня страшыць цябе, што твой народ ня зможа выжыць без вялікага старэйшага брата, бо ня мае сваіх баксітаў ці алмазаў, і ты разумееш, што зусім дарэмна шкадаваў гарапашных галяндцаў ці бэльгійцаў, якія ня маюць ні баксітаў, ні алмазаў, ні нават старэйшага брата.
Незалежнасьць - гэта калі велізарныя фуры з надпісам «Центровывоз» (ці бачыў ты хоць раз такія фуры з надпісам «Центроввоз»?) падрулююць не да чужых, а да нашых крамаў.
Незалежнасьць - гэта калі раптам высьветліцца, што разумныя людзі ёсьць і ў нас, і калі - крый Божа! - выбухне завод ці прычыніцца якое іншае ліха, ня трэба будзе чакаць, пакуль прыедзе камісія з маскоўскіх разумнікаў.
Незалежнасьць - гэта калі на Божай пасьцелі ведаеш, што пасьля таго, як ты памяняеш гэты сьвет на лепшы, на месцы царквы ці касьцёла, дзе цябе хрысьцілі і дзе ты вянчаўся, не выкапаюць сажалку з брудным лебедзем і не пабудуюць басэйн імя XVIII зьезду КПСС, а могілкі, дзе будуць спачываць твае косьці, не зьнясуць і не ператвораць у закіданы пустымі пляшкамі парк культуры й адпачынку імя таварыша Гарбачова або імя таварыша Лігачова.
Незалежнасьць - гэта...
Незалежнасьць - гэта калі ад нараджэньня да скону пачуваесься сваім чалавекам на сваёй зямлі.
Я веру, што калі-небудзь так будзе.
Бо іначай проста ня варта жыць.

Уладзімір Арлоў.
Люты, 1990 г.

Незалежнасьць...

  • Mar. 4th, 2007 at 7:50 PM
vedy
"У нашай краіне ў палітыку пераўтворана ўсё, у тым ліку літаратура. У несвабаднай краіне існуе пытанне мастака і ўлады...", - зазначыў на сустрэчы з гарадзенцамі Уладзімір Арлоў.
Дарэчы тут узгадаць яго класічнае эсэ "Незалежнасць", напісанае ажно 17 год таму і незгубіўшае сваёй актуальнасці й сёння:
"Незалежнасьць - гэта...
Незалежнасьць - гэта калі ад нараджэньня да скону пачуваесься сваім чалавекам на сваёй зямлі.
Я веру, што калі-небудзь так будзе.
Бо іначай проста ня варта жыць." (Люты, 1990)

Культурнае жыццё)

  • Mar. 4th, 2007 at 7:16 PM
vada
Гэты тыдзень для Гарадзеншчыны выдаўся проста незвычайным: літаратурныя сустрэчы з Вольгай Іпатавай й Уладзімерам Арловым, адкрыццё выставы мастацкай фатаграфіі Крыштафа Гералтоўскага "Сучасныя польскія партрэты".
Жывыя партрэты спадара Гералтоўскага дыхалі жыццём, справай кожнага чалавека. Адно, як зазначыла мая знаёмка, твары часам тыповыя. Хаця... уражвае.

Jan. 23rd, 2007

  • 12:12 AM
vada
Ах гэтыя летуценьні ды мары...

Profile

vada
[info]vadzianica
Зацемкі з плыні жыцьця

Advertisement

Latest Month

October 2009
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by [info]chasethestars